Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Зала Друку пра сітуацыю са злоўжываннямі ў Польшчы

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду адказаў на пытанне журналістаў адносна звароту польскіх вернікаў, які быў апублікаваны на старонках італьянскага выдання “La Repubblica”.

635 падпісантаў звярнуліся да Папы з просьбай паспрыяць больш рашучым дзеянням Касцёла ў Польшчы ў барацьбе з выпадкамі сексуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх. 

“Святы Айцец паінфармаваны аб звароце, ён моліцца за тых, хто яго скіраваў. Касцёл павінен рабіць усё магчымае, каб ужываліся кананічныя нормы, выкрываліся выпадкі злоўжыванняў, а адказныя за гэтыя цяжкія злачынствы былі пакараныя”, - сказаў Матэа Бруні.
 

30 чэрвеня 2020, 10:00