2019.01.21 Vaticano, APSA Amministrazione del Patrimonio della Sede Apostolica (2).JPG

Свецкі ў вышэйшым кіраўніцтве “ватыканскага цэнтрабанка”

Святы Айцец прызначыў сакратаром Адміністрацыі Маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA) 58-гадовага Фабіа Гаспэрыні, - паведаміла Зала Друку.

Упершыню свецкі чалавек зойме такую высокую пасаду ў дыкастэрыях Рымскай курыі. Ён заменіць кс. Маўра Рывела з Турынскай архідыяцэзіі, які выконваў гэтыя абавязкі з 2015 г.

Адміністрацыі Маёмасці Апостальскай Сталіцы дзейнічае ў якасці цэнтральнага банка Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан.

Гаспэрыні нарадзіўся ў Рыме 17 кастрычніка 1961 г. Ён з’яўляецца рэвізорам і бухгалтарам, мае ступень доктара ў сферы фінансаў і гандлю. У яго больш за 25 гадоў вопыту кансультацыйных і аўдытарскіх паслуг у вядучых фінансавых установах: банках, страхавых, брокерскіх і фінансавых кампаніях, фірмах па кіраванні актывамі.

У апошні час Гаспэрыні з’яўляўся старшынёй назіральнай рады Ernst & Young Advisor; членам выканаўчага камітэта Італьянскай асацыяцыі ўнутраных рэвізораў; экспертам у банкаўскім сектары і на рынку капіталу.

16 чэрвеня 2020, 12:08