Францішак падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты Францішак падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты

Імша ў 100-годдзе Яна Паўла II завершыць шэраг прамых трансляцый

Кіраўнік Залы друку Святога Пасаду пацвердзіў, што 18 мая 2020 г., у дзень 100-годдзя Яна Паўла II, у 7.00 Францішак будзе цэлебраваць Эўхарыстыю на магіле святога ў ватыканскай базыліцы.

У той жа дзень у Італіі адновяцца набажэнствы з удзелам вернікаў, таму пачынаючы з 19 мая прыпыняюцца прамыя трансляцыі Эўхарыстыі з капліцы Дома св. Марты.

“Папа выказаў пажаданне, каб Божы народ такім чынам вярнуўся да супольнай блізкасці з Панам у сакрамэнтах, удзельнічаючы ў нядзельнай літургіі і ўзнаўляючы, у тым ліку і ў храмах, штодзённыя зносіны з Панам і Яго Словам”, - паведаміў Матэа Бруні.

“Прамая трансляцыя ранішняй Імшы з Дома св. Марты з дапамогай відэа, радыё і стрымінгу, рашэнне служыць яе кожны дзень у гэты перыяд каранціну, – гэта нечаканы і выдатны падарунак. Многія людзі, у тым ліку далёкія ад Касцёла, адчулі суправаджэнне і падтрымку Папы”

, - пракаментаваў падзею галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ Андрэа Тарніелі.

Практычна з самага пачатку пантыфікату Францішка вернікі могуць далучацца да ранішняй Эўхарыстыі з яго рэзідэнцыі дзякуючы рэпартажам і навінам з пераказам яго пропаведзяў, але толькі падчас пандэміі стаў даступны поўны іх тэкст.

Тарніелі адзначыў, што ніколі яшчэ Імшы ў прамым эфіры не збіралі такой колькасці гледачоў: некалькі мільёнаў у дзень. Зараз, з аднаўленнем набажэнстваў у храмах, наступіць новы этап: верагодна, камусьці будзе не хапаць штодзённай ранішняй сустрэчы з Папам, але, як сказаў сам Святы Айцец, неабходна “вярнуўся да супольнай блізкасці з Панам у сакрамэнтах”, праз асабісты ўдзел у набажэнствах.

13 мая 2020, 13:53