1575450863771.jpg

Трансляцыя Імшы і агульнай аўдыенцыі таксама на наступным тыдні

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла пра трансляцыі падзей з удзелам Пантыфіка, якія пройдуць у бліжэйшы час. Адмысловае паведамленне было апублікавана 14 сакавіка 2020 г.

У сувязі з сітуацыяй, якая ўзнікла па прычыне каронавіруса, Францішак вырашыў, што ранішняя св. Імша, якую ён штодзённа цэлебруе ў 7.00 у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі, будзе трансліравацца таксама на працягу ўсяго наступнага тыдня, у тым ліку ў нядзелю 15 сакавіка.

Адзначаецца таксама, што ў сувязі з прынятымі мерамі, якія забараняюць сходы людзей, каб не дапусціць далейшага распаўсюджвання каронавіруса, малітва “Анёл Панскі” і агульная аўдыенцыя, якія пройдуць адпаведна 15 і 18 сакавіка, будуць таксама трансліравацца праз тэлебачанне, у тым ліку на сайце Vatican News.

Навіна ў фармаце аўдыё


 

14 сакавіка 2020, 13:27