2019.01.21 Vaticano, FAS Fondo Assistenza Sanitaria, Direzione di Sanita ed Igiene (3).JPG

Ватыкан: асоба з каронавірусам – не супрацоўнік Святога Пасаду

У Ватыкане не зафіксавана іншых выпадкаў заражэння коронавірусам, акрамя ўстаноўленага ў мінулую пятніцу. Гэта пацвердзіў Андрэа Арканджэлі, намеснік дырэктара Упраўлення аховы здароўя і гігіены.

Урач удакладніў, што выпадак каронавіруса ў Ватыкане, пра які актыўна гавораць у СМІ, тычыцца не супрацоўніка дзяржавы, а знешняй асобы, якая вырашыла прайсці медагляд. На наступны дзень, калі з’явіліся сімптомы, чалавек накіраваўся непасрэдна ў рымскі шпіталь “Джэмэлі”, дзе паведаміў, што быў напярэдадні ў Ватыкане.

Праыесар Арканджэлі паведаміў, што да 3 красавіка 2020 г. будуць закрыты Ватыканскія музеі, некропаль пад базылікай св. Пятра, Музей папскіх віл і музейныя цэнтры папскіх базылік. На тыдзень зачыняць свае дзверы Апостальская бібліятэка і Апостальскі архіў.

Іншыя ўстановы Святога Пасаду і Ватыкана працягваюць працаваць у нармальным рэжыме. Застаюцца адкрытымі медыцынскія ўстановы, уключаючы аптэку, а таксама пункты гандлю, у тым ліку супермаркет. Базыліка св. Пятра адкрыта для наведвання пілігрымамі і турыстамі. Адзінае абмежаванне, гэта кантроль і рэгуляванне колькасці асоб, якія адначасова знаходзяцца ў закрытых памяшканнях.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 сакавіка 2020, 11:43