1582708960401.jpg

У Ватыкане першы выпадак каронавіруса

У Ватыкане выявілі першы выпадак каронавіруса. Аб гэтым паведаміў 6 сакавіка 2020 г. журналістам кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні.

“Сёння раніцай усе амбулаторныя службы Упраўлення аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан часова прыпынілі сваю дзейнасць з мэтай санітарнай апрацоўкі памяшканняў пасля ўчарашняга станоўчага выніку тэсту на COVID-19 у аднаго з пацыентаў. Хуткая дапамога працуе ў звычайным рэжыме”, - заявіў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

Бруні дадаў, што “Упраўлення аховы здароўя і гігіены прымае меры па інфармаванні кампетэнтных уладаў Італіі, адначасова рэалізуючы прадугледжаныя пратаколы па ахове здароўя”.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 сакавіка 2020, 11:33