Пошук

Папа падчас рэкалекцый у Арыча. Ілюстратыўнае фота Папа падчас рэкалекцый у Арыча. Ілюстратыўнае фота 

Рэкалекцыі для Святога Айца правядзе італьянскі езуіт

Сакратар Папскай біблійнай камісіі, кс. Пьетра Баваці, правядзе духоўныя практыкаванні для Папы і высокіх іерархаў Рымскай курыі. Яны пройдуць з 1 па 6 сакавіка 2020 г. у Арыча, недалёка ад Рыма.

Баваці нарадзіўся 10 чэрвеня 1940 г. у Італіі. У 1959 г. уступіў у Таварыства Езуса. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1971 г. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Папскім біблійным інстытуце. Там жа выкладаў экзэгетыку і тэалогію Старога Запавету, быў дэканам факультэта біблістыкі, прарэктарам. У снежні 2014 г. Францішак прызначыў кс. Баваці сакратаром Папскай біблійнай камісіі.

Традыцыю рэкалекцый у Ватыкане ўвёў у 1929 г. Пій ХІ. Спачатку яны праходзілі толькі ў перыяд Адвэнту, а з пантыфікату Паўла VI пачалі адбывацца і ў Вялікім посце. Менавіта гэты Папа ўвёў традыцыю запрашэння рэкалекцыяністаў не толькі з ліку супрацоўнікаў Рымскай курыі, але таксама па-за Італіі.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

 

27 лютага 2020, 11:36