А. Раньера Канталамеса прапаведуе ў ватыканскай капліцы Redemptoris Mater А. Раньера Канталамеса прапаведуе ў ватыканскай капліцы Redemptoris Mater  

Марыйная тэматыка велікапосных казанняў у Ватыкане

Сёлетнія велікапосныя казанні прапаведніка Папскага дома будуць прысвечаны Багародзіцы. Айцец Раньера Канталамеса прамовіць іх да Папы і высокіх іерархаў Рымскай курыі.

Першае казанне прагучыць 6 сакавіка 2020 г. Яно будзе прысвечана “часу і духу Вялікага посту”. Тэма медытацыі: “Прыкласці сякеру да карэння”, адсылае да слоў з Евангелля св. Мацвея: “Ужо сякера прыкладзена да карэння дрэў. Таму кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь” (Мц 3,10).

Тэмай другога казання папскага прапаведніка будзе: “Марыя падчас публічнага жыцця Езуса”, трэцяга: “Марыя ля падножжа крыжа, як прыклад надзеі”, чацвёртага: “Марыя – Маці Касцёла ў парадку ласкі”. Яны прагучаць адпаведна 20 сакавіка, 27 сакавіка і 3 красавіка.

Як звычайна, перад пачаткам велікапосных казанняў Францішак разам з высокімі ватыканскімі іерархамі правядзе некалькі дзён на духоўных практыкаваннях. Яны пройдуць з 1 па 6 сакавіка ў Арыча, недалёка ад Рыма.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 лютага 2020, 11:13