viaggio-apostolico-in-lituania-lettonia-eston-1537631273524.JPG

Бясплатныя білеты на папскую Імшу ў нядзелю Міласэрнасці

На сайце Папскай рады па новай евангелізацыі з’явілася форма браніравання ўваходных білетаў на св. Імшу ў нядзелю Божай Міласэрнасці, якую ўзначаліць Францішак. Як і на ўсе папскія ўрачыстасці, яны бясплатныя.

У 2020 г. адзначаецца некалькі юбілеяў, звязаных з культам Божай Міласэрнасці: 20-я гадавіна кананізацыі сястры Фаўстыны, устанаўленне Янам Паўлам ІІ Нядзелі Божай Міласэрнасці, а таксама 100-годдзе з дня нараджэння Яна Паўла ІІ, 15-годдзе яго смерці і 5-я гадавіна кананізацыі.

Менавіта гэта стане нагодай для цэлебрацыі Францішкам Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра 19 красавіка 2020 г., у Другую велікодную нядзелю.

Білеты на бясплатны ўваход можна забраніраваць з дапамогай формы, размешчанай на сайце ватыканскай дыкастэрыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 лютага 2020, 12:10