Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кадравыя змены ў Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў

20 студзеня 2020 г. Папа прызначыў архіепіскапа Кірыла Васіля, Апостальскім адміністратарам sede plena Кошыцкай епархіі Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы.

54-гадовы іерарх славацкага паходжання з 2009 г. займаў пасаду сакратара Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёла. Дагэтуль, на працягу двух гадоў, быў рэктарам Папскага Усходняга Інстытута.

Архіепіскап Васіль належыць да Таварыства Езуса. Вучыўся на тэалагічным факультэце Браціслаўскага ўніверсітэта і факультэце кананічнага права Папскага Усходняга Інстытута ў Рыме. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1987 г., сакру – у 2009 г. З’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг і публікацый.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 студзеня 2020, 15:29