Professore-Dani-Rodrik-nominato-dal-Papa-membro-ordinario-della-Pontificia-Accademia-delle1.jpg

Турэцкі эканаміст у складзе Папскай акадэміі сацыяльных навук

Папа Францішак прызначыў 21 студзеня 2020 г. турэцкага эканаміста Дэні Родрыка членам Папскай акадэміі сацыяльных навук.

62-гадовы навуковец паходзіць з стамбульскай яўрэйскай сям’і і з’яўляецца выкладчыкам Гарвардскага ўніверсітэта. Ён спецыялізуецца на вывучэнні эканомікі краін, якія развіваюцца, і на інстытуцыянальных рэформах. Мае мноства публікацый у галіне міжнароднай эканомікі, эканамічнага развіцця і палітычнай эканоміі. Адна з асноўных праблем, якая знаходзіцца ў цэнтры яго даследаванняў, – гэта пытанне пра тое, што з’яўляецца добрай эканамічнай палітыкай і чаму адны ўрады больш паспяховыя ў гэтым аспекце, чым іншыя.

Мэтай створанай у 1964 г. Акадэміі з штаб-кватэрай у Ватыканскіх садах з’яўляецца прасоўванне і развіццё грамадскіх навук. З сакавіка 2019 г. яе старшынёй з’яўляецца прафесар Стэфана Дзамані. 76-гадовы сусветна вядомы італьянскі эканаміст і выкладчык Балонскага ўніверсітэта спецыялізуецца на розных галінах эканомікі, асабліва на вывучэнні “некамерцыйных” арганізацый.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 студзеня 2020, 15:00