Лагатып "Каляднага канцэрту ў Ватыкане" Лагатып "Каляднага канцэрту ў Ватыкане" 

Зоркі сусветнай музыкі на дабрачынным канцэрце ў Ватыкане

У 27-м “Калядным канцэрце ў Ватыкане”, які адбудзецца 14 снежня 2019 г. у Зале Паўла VI з нагоды Божага Нараджэння, прымуць удзел сусветныя поп- і рок-зоркі.

Лаёнэл Рычы, Боні Тайлер, Мірэй Мацьё, Сьюзан Бойл, Леа Рохас выйдуць на сцэну разам з італьянскімі выканаўцамі, сярод якіх удзельнік сёлетняга Еўрабачання Мамуд. Іх творы прагучаць пад акампанемент Італьянскага Аркестра Кіно пад кіраўніцтвам Рэната Сэрыё і Адрыяна Пэніна. Выступяць таксама госпэл-хоры і ансамбль Ватыканскай жандармерыі.

Сёлетні канцэрт з нагоды Божага Нараджэння пройдзе з увагай да Амазоніі і карэнных народаў, якія там пражываюць. Сабраныя сродкі будуць накіраваны на два праекты. Першы рэалізуюць на базе адукацыйных устаноў сеткі “Scholas Occurrentes” – ён будзе накіраваны на аднаўленне гарманічных адносін з прыродай і паміж людзьмі; а другі – дапаможа карэннаму насельніцтву акругі Лаарэтэ, на паўночны захад ад бразільскай Амазонкі, захаваць сваю прысутнасць, традыцыі і культуру.

Арганізатарам падзеі з’яўляецца Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі сумесна з “Місіяй Дон Боска” і Папскім фондам “Scholas Occurrentes”.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 снежня 2019, 13:12