Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане заснаваны дарадчы моладзевы цэнтр

Папа абвясціў аб стварэнні ў Ватыкане міжнароднай дарадчай структуры, якая будзе дапамагаць у развіцці моладзевага душпастырства. Аб гэты ён сказаў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла 1 снежня 2019 г.

“Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця заснавала новы Міжнародны кансультатыўны моладзевы цэнтр, у склад якога ўвайшлі дваццаць юнакоў і дзяўчат рознага геаграфічнага і касцёльнага паходжання. Гэта канкрэтны адказ на прапанову мінулагодняга Сінода, прысвечанага моладзі. Заданне Цэнтра заключаецца ў тым, каб дапамагчы зразумець погляд моладзі на прыярытэты моладзевага душпастырства і іншыя, больш агульныя тэмы. Будзем маліцца за яго”, - заклікаў Францішак.

Сінод Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання” праходзіў у Ватыкане ў кастрычніку 2018 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 снежня 2019, 13:22