Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Першы сусветны кангрэс душпастырства пажылых людзей

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця арганізуе Першы сусветны кангрэс душпастырства пажылых людзей. Ён адбудзецца ў Рыме 29-31 студзеня 2020 г. на тэму: “Багацце даўгалецця”.

Форум – гэта адказ на неабходнасць дыялогу паміж пакаленнямі і на выклікі, звязаныя з старэннем грамадства ў розных частках свету, на што неаднаразова звяртаў увагу Францішак. На яго запрошаны тыя, хто ў біскупскіх канферэнцыях, супольнасцях, рухах і іншых структурах займаецца служэннем пажылым людзям.

Мэта Кангрэса, як іншых такога роду мерапрыемстваў, у стварэнні магчымасці знаёмства і наладжвання супрацоўніцтва паміж людзьмі, адказнымі за такія пытанні ў розных супольнасцях і структурах Паўсюднага Касцёла. Праграма падзелена на тры тэматычныя кірункі: касцёл з пажылымі і для іх; пажылыя і сям’я; прызначэнне людзей сталага ўзросту.

Людзі, зацікаўленыя ва ўдзеле ў мерапрыемстве, могуць напісаць на электронны адрас event@laityfamilylife.va. Падрабязная праграма канферэнцыі знаходзіцца на сайце Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 снежня 2019, 15:32