Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Дзяржсакратар: сям’я – аб’ект асаблівай апекі Касцёла

Папскі тэалагічны інстытут навук аб сужэнстве і сям’і закліканы да абнаўлення сваёй тоеснасці для адказу на новыя патрабаванні тэалагічнай культуры і місіі Касцёла, - лічыць кардынал Пьетра Паралін.

Рашэнне Францішка аб абнаўленні гэтага акадэмічнага цэнтра было прадыктавана неабходнасцю даследаванняў і спецыялізаванай фармацыі ў галіне сужэнства і сям’і, - адзначыў іерарх падчас інаўгурацыі новага навучальнага года ў ВНУ. Ён нагадаў, што ўстанова атрымала кірунак рэалізацыі сваёй місіі ад св. Яна Паўла, чыё імя і носіць зараз.

Кардынал Дзяржсакратар падкрэсліў, што змены, унесеныя ў функцыянаванне Інстытута па волі папы Францішка, павінны стаць адказам на новыя выклікі, якія стаяць перад Касцёлам і сям’ёй. Са зменай структуры, місія акадэмічнага цэнтра не мяняецца, заўважыў іерарх, паколькі вынікае з “таямніцы і служэння сям’і, якая мае карані ў Божым стварэнні”.

Кардынал Паралін запэўніў, што сям’я сёння з’яўляецца аб’ектам асаблівай апекі Касцёла, як у душпастырскай, так і ў тэалагічнай сферах, што адлюстравала, між іншым, скліканне Сінода Біскупаў аб сям’і і публікацыя адгартацыі “Amoris letitiae”. Ён таксама распавёў пра ціск, якому падвяргаецца сёння сужэнства, і падкрэсліў, што менавіта моцныя і здаровыя сем’і могуць стаць пасярэднікамі ў шматлікіх культурных і антрапалагічных канфліктах, у якіх удзельнічае сучаснае грамадства.

Папскі інстытут імя Яна Паўла ІІ быў заснаваны 13 мая 1981 г. па волі самога Пантыфіка. У 2017 г. рашэннем Францішка ён быў рэарганізаваны ў Папскі тэалагічны інстытут навук аб сужэнстве і сям’і імя Яна Паўла ІІ.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 снежня 2019, 12:32