Пошук

Vatican News
А. Раньера Канталамеса прапаведуе ў ватыканскай капліцы Redemptoris Mater А. Раньера Канталамеса прапаведуе ў ватыканскай капліцы Redemptoris Mater  (Vatican Media)

Папскі прапаведнік: Магніфікат – школа евангельскай мудрасці

Прапаведнік Папскага дома прамовіў другое адвэнтавае казанне ў прысутнасці Папы і высокіх іерархаў Рымскай курыі. Ён засяродзіў увагу на гімне, якім Марыя праславіла Бога, пагадзіўшыся стаць Маці Езуса.

Магніфікат – цудоўная школа евангельскай мудрасці і няспыннага навяртання. У ім утрымліваецца новы позірк на Бога і свет: “Бог – першасны ў адносінах да ўсяго”, - заўважыў а. Раньера Канталамеса 13 снежня 2019 г. у капліцы Redemptoris Mater.

Пан “скінуў магутных з трону і ўзвысіў пакорных. Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым адправіў”. Гэтыя словы не з’яўляюцца падбухторваннем да гвалтоўных дзеянняў у адносінах да багатых і моцных, але папярэджаннем адносна небяспекі, у якой яны жывуць, - патлумачыў капуцын.

Марыя першая выкрыла “вялікую беднасць багаццяў гэтага свету”. Перамена, якую яна абвяшчае, павінна адбыцца ў першую чаргу ў глыбіні душы чалавека, што паўтарае словы Магніфікату і моліцца імі.

“Бог трымае на адлегласці пыхлівых і прыцягвае да сябе пакорных і малых. Ён з большай ахвотай прабывае разам з тымі, хто ў нястачы і галодны, хто закідвае яго малітвамі і просьбамі, а не з багатымі і сытымі, якія не маюць у Ім патрэбы і не просяць у Яго нічога. Марыя з ласкавасцю заклікае і нас наследаваць Бога...”, - заўважыў прапаведнік Папскага дома.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 снежня 2019, 11:25