Пошук

Кармэла Барбагала Кармэла Барбагала 

Прызначаны новы кіраўнік ватыканскага фінансавага нагляду

Францішак прызначыў 27 лістапада 2019 г. новага старшыню Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан. Ім стаў італьянскі эксперт Кармэла Барбагала.

У спецыяльным паведамленні гаворыцца, што Барбагала за сваю шматгадовую кар’еру ў Банку Італіі набыў вялікі вопыт у галіне банкаўскага нагляду. З 2014 г. ён быў кіраўніком Дэпартамента нагляду, а ў ліпені 2019 г. заняў пасаду кансультанта Дырэкцыі па сувязях з Адзіным наглядальным механізмам (Single Supervisory Mechanism), структуры, якая курыруе буйныя еўрапейскія банкі.

“На пасадзе кіраўніка Бюро фінансавай інфармацыі я паспрабую выкарыстаць увесь вопыт, назапашаны за сорак гадоў працы ў Банку Італіі, у якасці інспектара і кіраўніка нагляду ў італьянскай банкаўскай сістэме і супрацоўніка еўрапейскай сістэмы банкаўскага нагляду”, - сказаў Кармэла Барбагала.

Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан займаецца наглядам і фінансавай разведкай для папярэджання і барацьбы з адмываннем грошай і фінансавым тэрарызмам. Структура была заснавана Бэнэдыктам XVI у 2010 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 лістапада 2019, 12:50