Пошук

Vatican News
Сінод Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота Сінод Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Сінод Біскупаў: “экалагічныя грахі” і саюз з карэннымі народамі

Сведчанні аб сістэматычным парушэнні правоў карэнных народаў Амазоніі , прагучалі падчас 4-й Генеральнай кангрэгацыі Сінода Біскупаў, якая прайшла ў другой палове дня 8 кастрычніка 2019 г.

Удзельнікі Асамблеі падкрэслівалі, што Касцёл, абапіраючыся на свой маральны і духоўны аўтарытэт, павінен садзейнічаць абароне жыцця ў Панамазонскім рэгіёне і выкрываць структуры смерці, якія пагражаюць людзям.

Заўважалася, што міжнародная супольнасць, на жаль, застаецца раўнадушнай перад абліччам праліцця нявіннай крыві ў Амазоніі, таму Касцёл пакліканы стаць саюзнікам мясцовага насельніцтва, з пакорай слухаючы яго голас, паважаючы яго погляды на сусвет, імкнучыся зразумець сэнс мясцовых традыцый, вывучаючы мясцовыя звычаі і сімвалы.

Адзначалася патрэба ў “экалагічным навяртанні” і больш глыбокім асэнсаванні цяжару грахоў супраць навакольнага асяроддзя, якія з’яўляюцца грахамі супраць Бога, бліжняга і будучых пакаленняў. Удзельнікі Сінода выказвалі пажаданне, каб у тэалагічныя дапаможнікі было ўключана паглыбленае тлумачэнне “экалагічных грахоў”.

Многія выступоўцы закраналі праблему недахопу святароў. Гаворка ішла пра важнасць развіцця пастаяннага дыяканату і малітвы аб пакліканнях, з разуменнем, што недахоп святароў, гэта не толькі амазонская праблема. Увесь Касцёл павінен зрабіць глыбокі рахунак сумлення і зразумець, чаму так мала маладых людзей сёння жадаюць стаць святарамі, казалі ўдзельнікі Сінода Біскупаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 кастрычніка 2019, 12:50