Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Сінод: інтэгральная адукацыя – умова здаровай экалогіі жыцця

Клопат пра экалагічны стан планеты, у прыватнасці Амазоніі, павінен уключаць намаганні па спрыянні інтэгральнай адукацыі, якая б “рыхтавала будучых ініцыятараў экалагічнага грамадства”.

Гэтае перакананне Сінадальных Айцоў пераказаў падчас брыфінгу ў Ватыкане 12 красавіка 2019 г. сакратар Інфармацыйнай камісіі Асамблеі, італьянскі езуіт, кс. Джакама Коста.

Каментуючы працу іерархаў, скліканых у Ватыкан, святар заўважыў, што ў дакладах і дыскусіях, якія гучаць падчас працы рабочых груп, вылучаецца шэраг шляхоў, па якіх Касцёл можа рухацца ў кірунку інтэгральнай экалогіі. Гэтыя шляхі аб’ядноўвае “заклік да інтэгральнага навяртання”, якое б вярнула Касцёлу яго салідарную, прароцкую, “самаранскую” прыроду.

Вялікая ўвага, па словах езуіта, надаецца пытанню “інтэгральнай адукацыі”, якая б падрыхтоўвала асоб, што ў будучым стануць “пераўтваральнікамі рэчаіснасці ў духу салідарнасці, ініцыятарамі экалагічнага грамадства, заснаванага на спагадлівасці, адказнымі за пашырэнне культуры сустрэчы, культуры выслухоўвання”. Гаворка ідзе таксама пра падрыхтоўку “душпастыраў, здольных прымаць і духоўна суправаджаць мігрантаў”, дадаў кс. Коста.

Акрамя таго, чарговы дзень Сінода, па словах святара, адзначыўся засяроджанасцю Сінадальных Айцоў на неабходнасці залучэння Касцёла ў вострыя праблемы беспрацоўя, асабліва сярод моладзі, якое вядзе да сацыяльнай эксклюзіі, а таксама ў працэс супрацьстаяння разнастайным формам нявольніцтва.

Удзельнікі Сінода салідарныя ў перакананні, што Касцёл павінен стаяць на абароне годнасці працы і рабочых і не можа не слухаць крык людзей, які гучыць адначасова з крыкам усяго стварэння, бо ўзгаданыя негатыўныя феномены скажаюць экалогію жыцця.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 кастрычніка 2019, 15:30