Cerca

Vatican News
Сінод Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота Сінод Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Сінод Біскупаў: інтэгральная экалогія – адказ на крызіс у Амазоніі

Інтэгральная экалогія – адказ на прыродны і сацыяльны крызіс у Амазоніі, лічыць кардынал Карлас Агіяр Рэтэс, арцыбіскуп Мехіка, член Камісіі па падрыхтоўцы Працоўнага дакумента Сінода.

Падчас брыфінгу, які прайшоў 11 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане, іерарх выказаў перакананне, што заданнем Касцёла павінна быць садзейнічанне інтэгральнай экалогіі ў свеце.

Кардынал Рэтэс заўважыў, што Спецыяльная Асамблея Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне мае двайное вымярэнне: лакальнае, але і глабальнае, бо тычыцца экалагічнай сітуацыі на ўсёй планеце.

Іерарх нагадаў пра заклік, змешчаны ў Працоўным дакуменце, адносна патрэбы пачуць “крык зямлі бедных”, якія найбольш пакутуюць па прычыне кліматычных змен і дэградацыі планеты. У якасці адказу на гэта, “Instrumentum laboris” прапануе інтэгральную экалогію.

Амазонія з’яўляецца месцам, дзе экалагічныя праблемы праяўляюцца найбольш драматычным чынам, але аб’ектам інтэгральнай экалогіі павінен стаць увесь свет. Гэта сітуацыя, “павінна падштурхнуць нас усвядоміць, што мы можам знішчыць наш супольны дом”, а таксама змяніць лад жыцця нашых супольнасцей, адмовіцца ад бессэнсоўнага марнатраўства, спажывецтва, якое стала самамэтай.

Кардынал Рэтэс папярэдзіў, што яшчэ не позна звярнуцца на інтэгральнай экалогіі, інакш безадказныя адносіны да асяроддзя могуць прывесці да “апакаліптычнага знішчэння” планеты. Важна змяніцца і ўдзельнічаць у інтэгральнай экалогіі ўсім разам.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 кастрычніка 2019, 17:04