Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Сінод Біскупаў па Амазоніі на шляху да завяршэння

Працягваецца праца над Выніковым дакументам Сінода Біскупаў па Амазоніі, паведамілі падчас брыфінгу, які 23 кастрычніка 2019 г. прайшоў у Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Сакратар Інфармацыйнай камісіі Сінода, кс. Джакама Коста падкрэсліў, што галоўная мэта Асамблеі не заключаецца ў стварэнні новага дакумента. Сінод – гэта супольны шлях для пошуку рашэння пэўных праблем. Выніковы дакумент з’яўляецца прыладай, якая павінна толькі дапамагчы ў пошуку шляху, на якім усе могуць сустрэцца і рабіць далейшыя крокі наперад.

Падчас брыфінгу звярталася ўвага на маргінальнае становішча жанчын у Амазоніі. Адзначалася, што спрыянне іх уключэнню ў прыняцце рашэнняў павінна адбывацца з самых нізоў. Душпастыры, якія працуюць у Панамазонскім рэгіёне, заўважалі, што імкнуцца рабіць гэта ў каталіцкіх парафіях і супольнасцях.

Закраналася праблема фармацыі будучых святароў у Амазоніі, у прыватнасці фармацыі святароў з карэнных народаў. Падкрэслівалася, што падрыхтоўка душпастыраў павінна адбывацца з увагай да шматкультурнасці рэгіёну.

Удзельнікі брыфінгу падзяліліся досведам душпастырства ў ізаляваных амазонскіх супольнасцях. Звярталася ўвага на цяжкасці, звязаныя з дасягненнем гэтых груп насельніцтва, на адметнасць светаўяўлення і гарманічнасць жыцця людзей, якія пражываюць у глыбокіх лясах.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 кастрычніка 2019, 15:34