Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Сінод Біскупаў: дыскусіі над праектам Выніковага дакумента

У рамках Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне праходзіць апошні дзень дыскусій над праектам Выніковага дакумента. Яны адбываюцца ў рамках рабочых груп.

Папраўкі і дапаўненні, зробленыя ў ходзе дэбатаў 23-24 кастрычніка 2019 г., будуць дададзены ў праект Выніковага дакумента. Затым тэкст адправіцца ў Камісію па рэдагаванні, якая павінна падрыхтаваць яго канчатковую версію.

Падчас брыфінгу, які прайшоў 22 кастрычніка ў Зале Друку Святога Пасаду, да журналістаў звярнулася Жудзічэ да Хоша з Бразіліі, каардынатар Нацыянальнага руху ахвяр плацін. Яна распавяла пра небяспеку, якую нясе для карэннага насельніцтва Амазоніі будаўніцтва гідраэлектрастанцыі і дзейнасць здабываючых кампаній. Яны наносяць шкоду экалогіі і біяразнастайнасці, спрыяюць вырубцы лясоў, забруджванню рэк і знішчэнню пасяленняў карэнных народаў, у сувязі з чым трэба шукаць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі для рэгіёну, заўважала бразільская праваабаронца.

Іншы ўдзельнік ватыканскага брыфінгу, біскуп Карэль Марцінус Чоэнье, пастыр дыяцэзіі Парамарыба ў Сурынаме, звярнуў увагу на цяжкія наступствы глабальнага пацяплення для Амазоніі. Паводле іерарха, яно можа стаць прычынай знікнення амазонскіх лясоў. Ён звярнуўся да краін, якія робяць найбольшыя выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу, з заклікам прытрымлівацца Парыжскай дамовы па клімаце і змяніць лад жыцця. Пакуль гэтага не зробяць, Амазонія будзе пакутаваць, і наступствы гэтага адчуе ўся планета, папярэдзіў сурынамскі іерарх.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 кастрычніка 2019, 14:45