Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

На Сінодзе па Амазоніі размаўлялі пра “экацыд” планеты

Можна казаць пра сапраўдны “экацыд”, у сувязі з чым існуе патрэба ў душпастырстве, уважлівым да праблем навакольнага асяроддзя, адзначалі ўдзельнікі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне.

9 кастрычніка 2019 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы прайшоў брыфінг, падчас якога старшыня Інфармацыйнай камісіі і прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі, Паола Руфіні, пазнаёміў журналістаў з апошнімі навінамі з Сінадальнай залы.

Адзначалася тэрміновая патрэба ў пераходзе ад тэхнакратычнай парадыгмы да парадыгмы, пазначанай клопатам пра навакольнае асяроддзе і зменай стыляў жыцця. Падкрэслівалася, што падчас катэхізацыі ці ўдзяленні споведзі можна казаць пра “экалагічныя грахі”.

Паола Руфіні распавёў, што гаворка ішла таксама пра мадэлі развіцця, якія пагражаюць здароўю планеты. Адзначалася, што “дзікі капіталізм” правакуе з’яўленне вялікай колькасці бедных, а Бог аб’яўляецца таксама ў людзях, якія пакутуюць ці нават гінуць па прычыне эканамічнай эксплуатацыі.

Гаворка ішла пра небяспеку пашырэння культуры “безадказнасці”, у якой людзі адчуваюць сябе простымі назіральнікамі за глабальнымі праблемамі; пра патрэбу ў “больш самарытанскім, больш прароцкім Касцёле”; пра больш актыўную дзейнасць свецкіх вернікаў; пра стварэнне новых форм служэння, якія будуць адпавядаць патрэбам насельніцтва Амазоніі, не выключаючы, у некаторых канкрэтных сітуацыях, магчымасці пасвячэння жанатых мужчын.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 кастрычніка 2019, 14:20