Пошук

Vatican News
Уваход у будынак Трыбунала Дзяржавы Ватыкан. Ілюстрацыйнае фота Уваход у будынак Трыбунала Дзяржавы Ватыкан. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак прызначыў кіраўніка Трыбунала Дзяржавы Ватыкан

Святы Айцец прызначыў старшынёй Трыбунала Дзяржавы Ватыкан 70-гадовага італьянскага юрыста Джузэпэ Піньятонэ. Зала Друку паведаміла аб гэтым 3 кастрычніка 2019 г.

Піньятонэ нарадзіўся ў Кальтанісэце 8 мая 1949 г. Скончыў юрыдычны факультэт універсітэта Палерма ў 1971 г. З 1977 г. быў субстытутам у Пракуратуры Італіі. У 2008 г. яго прызначылі пракурорам італьянскай Рэджыа Калабрыя, а ў сакавіку 2012 г. – пракурорам Рыма.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 кастрычніка 2019, 15:23