Пошук

У Сінадальнай зале. Ілюстрацыйнае фота У Сінадальнай зале. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал-прэфект: Святы Дух шмат працуе на Сінодзе

“Дух Святы застаецца на Сінодзе па Амазоніі пасля працоўных гадзін. Ён шмат працуе і дае нам агульныя парады “, - вобразна ахарактарызаваў тое, што адбываецца на Асамблеі кардынал Кэвін Фарэл.

Прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця адзначыў, што такая дзейнасць Святога Духа вельмі патрэбна, таму што часам мы шукаем занадта простыя рашэнні, але Ён заўсёды прыводзіць нас на правільны шлях.

Паводле кардынала Фарэла, на Сінодзе з’яўляецца вельмі шмат цікавых прапаноў, звязаных з душпастырскай працай у Амазоніі. “Касцёлу давядзецца вывучыць кожную з іх. Мы не баімся, таму што адчуваем дзеянне Святога Духа, Які перасцерагае нас ад занадта простых рашэнняў. Дзякуючы Яму мы ўсё больш выразна ўспрымаем сапраўдныя праблемы, з якімі сутыкаецца Касцёл у Амазоніі, і спрабуем знайсці шляхі працягу місійнай працы, якая пачалася шмат гадоў таму на гэтых тэрыторыях”, - падкрэсліў іерарх.

Кардынал Кэвін Фарэл
Кардынал Кэвін Фарэл

Таксама плёнам Святога Духа ён назваў узаемаразуменне і братэрства сярод удзельнікаў сходу. “Мы ўсё лепш і лепш пазнаём адно аднаго і лепш працуем”, - сказаў ён.

“Мяне асабліва ўразіла вялікая вера многіх святароў, якія працуюць у Амазоніі. Я прыехаў са Злучаных Штатаў, і я не ўяўляў сабе, перад якімі цяжкасцямі стаяць гэтыя біскупы, святары і сёстры, а таксама свецкія мужчыны і жанчыны, якія кожны дзень змагаюцца, прапаведуючы Божае слова”, - прызнаўся кардынал-прэфект.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 кастрычніка 2019, 15:31