Cerca

Vatican News
Біскуп Вільмар Санцін Біскуп Вільмар Санцін  (AFP or licensors)

Біскуп аб забойстве дзяцей плямёнамі Амазоніі і абортах у Еўропе

На бягучым Сінодзе Біскупаў у Ватыкане некалькі разоў узнімалася праблема забойства непажаданых дзяцей некаторымі амазонскімі плямёнамі. Касцёл першым распачаў барацьбу з гэтай ганебнай справай.

Біскуп Вільмар Санцін з бразільскага рэгіёну Ітаітуба, які ўдзельнічае ў Асамблеі, пацвердзіў, што, напрыклад, племя мундуруку ў мінулым было вельмі жорсткім. Галовы ворагаў успрымаліся ў якасці трафеяў. Былі таксама забойствы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, тых, чый бацька быў невядомы або блізнят.

“Калі людзі чуюць пра гэта, яны, уражаныя, пытаюцца, як гэта магчыма, чаму так шмат жорсткасці? А я пытаюся пра аборты ў цывілізаваных краінах? Колькім дзецям з абмежаванымі магчымасцямі дазваляюць нарадзіцца? У любым выпадку, мы можам сказаць, што дзякуючы законніцам, якія працавалі ў гэтых плямёнах медсёстрамі і настаўніцамі, з часам удалося ліквідаваць гэтыя практыкі”, - падзяліўся біскуп Санцін.

Іерарх яшчэ раз падкрэсліў, што лёгка асуджаць такія рэчы і не заўважаць, што некаторыя бальніцы ў цывілізаваных краінах ператварыліся ў сапраўдныя бойні.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 кастрычніка 2019, 11:40