Падчас пасяджэння Рады кардыналаў Падчас пасяджэння Рады кардыналаў  (© Vatican Media)

Рада кардыналаў дапрацоўвала праект Апостальскай канстытуцыі

Як чакалася, 31-е пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам было засяроджана на перачытванні і дапрацоўцы праекту новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай Курыі.

Асновай для працы сталі шматлікія прапановы і заўвагі, якія паступілі ад біскупскіх канферэнцый, дыкастэрый Рымскай курыі і зацікаўленых структур, - паведаміла 19 верасня 2019 г. Зала Друку Святога Пасаду. Гэта першае перачытванне тэксту адбывалася з акцэнтам на еднасць і сінадальнасць, што адпавядае ўказанням Святога Айца. Рада ўхваліла каляндар сустрэч на 2020 г. Апошняе пасяджэнне ў 2019 г. запланавана на 2-4 снежня.

У нарадзе ўдзельнічалі кардыналы: Пьетра Паралін, Оскар Радрыгес Марадзьяга, Райнхард Маркс, Шон Патрык О’Мэйлі, Джузэпэ Бэртэла і Освальд Грасіас, а таксама сакратары Рады: біскуп Марчэла Сэмерара і біскуп Марка Мэліна.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 верасня 2019, 14:10