Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ян Павел ІІ і Апеніны: памятная дошка ля падножжа Гран-Саса

Любоў Яна Паўла ІІ да гор была адзначана мемарыяльнай дошкай, устаноўленай у мястэчку Фонтэ-Чэрэта, ля падножжа Гран-Саса – самай высокай часткі Апенінаў.

Цырымонію адкрыцця памятнага знаку, якая прайшла 17 жніўня 2019 г., узначаліў мансеньёр Павел Пташнік, супрацоўнік Дзяржсакратарыяту. У каментары для “Vatican News” ён распавёў, што Караль Вайтыла, тагачасны дапаможны біскуп Кракаўскай архідыяцэзіі, наведаў гэта месца ў 1962 г., падчас першай сесіі Другога Ватыканскага Сабору.

“Разам з ім былі два кракаўскія святары, якія знаходзіліся тады ў Рыме – кс. Тадэвуш Перонэк і кс. Алаізій Кадэр. Кс. Пэронэк зрабіў тады фотаздымак, які жыхары гэтай мясцовасці нядаўна выпадкова для сябе адкрылі і заўважылі, што гэта месца з таго часу практычна не змянілася. Таму яны вырашылі прыгадаць аб тым візіце Караля Вайтылы ў іх мясцовасць памятнай табліцай, якая сёння была адкрыта”, - падзяліўся прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Цырымонія адкрыцця памятнай табліцы ў Фонтэ-Чэрэта
Цырымонія адкрыцця памятнай табліцы ў Фонтэ-Чэрэта

Горны масіў Гран-Саса знаходзіцца ў рэгіёне Абруца, у 132 кіламетрах на ўсход ад Рыма. Ян Павел ІІ часта наведваў гэта месца, каб адпачыць, падыхаць горным паветрам і пакатацца на лыжах. Сёння адна з лыжных трас у гэтай частцы Апенінаў носіць яго імя.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 жніўня 2019, 08:51