Пошук

Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота 

Бэнэдыкт XVI прыняў у Ватыкане нямецкіх манахаў

Бэнэдыкт XVI прыняў у сваёй ватыканскай рэзідэнцыі ў кляштары “Mater Ecclesiae” чатырох нямецкіх манахаў з ордэна Рэгулярных канонікаў св. Аўгустына.

Законнікі з’яўляюцца роднымі братамі. Яны служаць у кляштары св. Міхала ў невялікім баварскім мястэчку Парынг, якое знаходзіцца на тэрыторыі Рэгенсбургскай дыяцэзіі.

Ёзэф Ратцынгер доўга жыў і працаваў у гэтым рэгіёне, будучы прафесарам тэалогіі Рэгенсбургскага ўніверсітэту. Менавіта ў Рэгенсбургу пражывае яго родны брат, мансеньёр Георг Ратцынгер, былы шматгадовы кіраўнік старажытнага мясцовага хору “Regensburger Domspatzen”.

Мансеньёр Георг Ратцынгер, які кожны год праводзіць некаторы час у Ватыкане побач са сваім малодшым братам, таксама прысутнічаў падчас сустрэчы. У ёй браў удзел і арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI і прэфект Папскага дому, які нядаўна удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне двум з чатырох гасцей Папы на пенсіі.

На заканчэнне сардэчнай сустрэчы манахі атрымалі ў дар ружанцы і благаслаўленне Бэнэдыкта XVI.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 жніўня 2019, 12:30