Пошук

Тэўтонскі калегіум ў Ватыкане Тэўтонскі калегіум ў Ватыкане 

Зала Друку пра зніклыя парэшткі на Тэўтонскіх могілках

Знойдзены два асуарыя, у якіх могуць знаходзіцца парэшткі прынцэс, магілы якіх аказаліся пустымі пры правядзенні следчых дзеянняў у рамках справы аб знікненні Эмануэлы Арландзі.

Часовы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, Алесандра Джызоці, нагадаў, што 11 ліпеня 2019 г. на Тэўтонскіх могілках у Ватыкане былі адкрыты дзве магілы: прынцэсы Сафіі фон Гогенлоэ, памерлай у 1836 г., і прынцэсы Шарлоты Фрыдэрыкі Мэкленбургскай, памерлай у 1840 г. Яны аказаліся пустымі.

Праверка паказала, што ў 1960-1970 гг. праводзілася пашырэнне плошчы Тэўтонскага калегіума, да якога прымыкаюць могілкі, а таксама рэканструкцыя саміх могілак. Тады парэшткі прынцэс былі перанесены ў іншае месца. Зараз на тэрыторыі калегіума былі знойдзены два асуарыя: яны захоўваюцца ў нішы пад полам. Следчыя органы іх неадкладна апячаталі для далейшага вывучэння.

Даследаванне парэшткаў пройдзе ў прысутнасці адвакатаў сям’і Арландзі. Працяг следчых дзеянняў запланаваны на 20 ліпеня 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 ліпеня 2019, 16:08