Ватыкан: вольны час папскіх гвардзейцаў у новым відэа-роліку

Швейцарская гвардыя прыадчыняе заслону таямнічасці і распавядае пра захапленні і хобі гвардзейцаў. Відэа-ролік на гэту тэму з’явіўся на канале папскай арміі ў “Youtube”.

У кароткім фільме паказваецца як гвардзейцы бавяць вольны ад службы час. Салдаты распавядаюць пра свае прагулкі па Рыме, ранішнія прабежкі ў Ватыканскіх садах, трэніроўкі ў цудоўна абсталяванай спартыўнай зале на тэрыторыі самай маленькай дзяржавы ў свеце.

Швейцарскі гвардзейцы маюць сваю футбольную каманду “FC Guardia”, а таксама выступаюць у лёгкаатлетычнай зборнай “Athletica Vaticana”, якая была заснавана некалькі гадоў таму і прымае ўдзел у спаборніцтвах нават на міжнародным узроўні.

У відэа-роліку паказана, што на працягу службы салдаты маючы магчымасць навучыцца граць на музычных інструментах. Тыя, хто ўмее гэта рабіць, уваходзяць у склад Гвардзейскага аркестру, які ўпрыгожвае ўрачыстыя цырымоніі і святочныя мерапрыемствы ў Ватыкане.

Папская швейцарская гвардыя рэгулярна арганізуе падарожжы і пілігрымкі для культурнага і духоўнага развіцця сваіх членаў, што з’яўляецца неад’емным для людзей, якія выконваюць ганаровае служэнне, звязанае з аховай Наступніка св. Пятра.

Відэа-ролік з’яўляецца чарговай серыяй з цыклу “Швейцарыская гвардыя распавядае пра сябе”, якія выходзяць кожны месяц, пачынаючы са студзеня 2019 г. і прысвечаны рознымі аспектам штодзённага жыцця папскай арміі.

Швейцарская гвардыя служыць Пантыфікам з 1506 г. У цяперашні час яна налічвае каля 110 афіцэраў і салдат. У яе шэрагі ўступаюць маладыя католікі ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў. У Ватыкане яны служаць па меншай меры 25 месяцаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 ліпеня 2019, 11:32