Мемарыяльная дошка з імёнамі каталіцкіх святароў, ахвяр пераследу савецкай уладай (Санкт-Пецярбург) Мемарыяльная дошка з імёнамі каталіцкіх святароў, ахвяр пераследу савецкай уладай (Санкт-Пецярбург) 

Ватыкан і ЗША правядуць канферэнцыю аб рэлігійнай свабодзе

Ватыкан і ЗША правядуць сумесную канферэнцыю на тэму рэлігійнай свабоды. Падзею анансавала пасол Злучаных Штатаў пры Апостальскай Сталіцы Каліста Гінгрыч. Форум адбудзецца 2 кастрычніка 2019 г.

Дыпламат падкрэсліла, што спрыянне свабодзе веравызнання – гэта “адзін з важнейшых пунктаў супрацоўніцтва паміж пасольствам ЗША і Святым Пасадам”. Кастрычніцкая канферэнцыя мае на мэце падкрэсліць яго значэнне, а таксама звярнуць увагу на важнасць сумесных дзеянняў дзяржавы і рэлігійных аб’яднанняў на карысць свабоды людзей вызнаваць сваю веру.

Пра падрыхтоўку ватыканскага форума Каліста Гінгрыч паведаміла падчас канферэнцыі аб рэлігійнай свабодзе, якая 16-18 ліпеня 2019 г. прайшла ў Вашынгтоне па ініцыятыве Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. У сустрэчы бралі ўдзел каля 1000 грамадскіх і рэлігійных лідэраў, дэлегацыі 80 краін свету, у тым ліку 40 міністраў замежных спраў. Святы Пасад прадстаўляў Сакратар па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Пасол ЗША пры Святым Пасадзе Каліста Гінгрыч падчас аўдыенцыі ў Папы
Пасол ЗША пры Святым Пасадзе Каліста Гінгрыч падчас аўдыенцыі ў Папы

Ватыканскі дыпламат заўважыў, што фармальныя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і ЗША былі ўстаноўлены ўсяго каля 35 гадоў таму, але на практыцы супрацоўніцтва ажыццяўлялася ад самага заснавання Злучаных Штатаў. Яго самым даўнім прыкладам іерарх назваў рашэнне Джорджа Вашынгтона аб прадстаўленні Пію VI свабоды ў прызначэнні біскупаў на тэрыторыі маладой амерыканскай дзяржавы.

8 ліпеня 2019 г. пры Дзярждэпартамеце ЗША была створана Камісія па непарушных правах, адным з напрамкаў дзейнасці якой будзе абарона рэлігійнай свабоды ў свеце. Структуру ўзначаліла былая старшыня Папскай акадэміі сацыяльных навук і былы пасол ЗША пры Святым Пасадзе Мэры Эн Глэндан.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

19 ліпеня 2019, 08:21