Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Увайшло ў сілу пагадненне паміж Святым Пасадам і Конга

Увайшло ў сілу Рамачнае пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Конга. Дамова гарантуе Касцёлу магчымасць выканання яго місіі ў гэтай афрыканскай краіне.

2 ліпеня 2019 г. у ватыканскім Апостальскім палацы, у прысутнасці кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, Сакратара па адносінах з дзяржавамі, і Жан-Клода Гакоса, Міністра замежных спраў, супрацоўніцтва і па справах кангалезцаў за мяжой, адбыўся абмен ратыфікацыйнымі граматамі Рамачнага пагаднення паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Конга, падпісанага ў 2017 г. у горадзе Бразавіль.

Дамова, якая ўвайшла ў сілу ў гэты самы дзень, гарантуе Каталіцкаму Касцёлу магчымасць выканання яго місіі ў Конга. У прыватнасці, прызнаецца прававы статус Касцёла і яго структур. Бакі захоўваюць незалежнасць і аўтаномію, якія ім належаць, абавязваюцца супрацоўнічаць дзеля духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту людзей і на карысць агульнага дабра, з павагай да годнасці і правоў чалавека.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 ліпеня 2019, 08:28