Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Зацверджаны статут Папскага інстытута навук аб сужэнстве і сям’і

Зацверджаны статут і навучальная праграма Папскага тэалагічнага інстытута навук аб сужэнстве і сям’і імя Яна Паўла ІІ. Ён быў заснаваны ў 2017 г. і замяніў сабой Папскі інстытут па даследаванні сям’і і сужэнства.

Дырэктар навучальнай установы, мансеньёр Пьеранджэла Сэкуэры, патлумачыў, што ў аснове працы структуры ляжыць “прынцып рэальнасці”, гэта значыць усведамленне глыбокай узаемасувязі, якая існуе паміж рэальнасцю і верай.

“Глыбокае адзінства веры і рэальнасці, якое фарміруе гарызонт тэалагічнага служэння, скіраваны да сузірання Божых спраў з захапленнем, і спакойную радасць евангелізацыі чалавека, з’яўляецца таксама фундаментальным стрыжнем гатоўнасці да дыялогу і крытычнаму распазнанню, з дапамогай якога тэалогія дзейнічае ўнутры розных відаў чалавечых ведаў аб рэальнасці, сэнсе рэчаў і сэнсе жыцця”, - напісаў ён у артыкуле, апублікаваным на старонках ватыканскай газеты L’Osservatore Romano.

Мансеньёр Сэкуэры, падкрэсліў, што зацвярджэнне Статута і навучальнай праграмы Інстытута адкрывае новы этап у ажыццяўленні ўказанняў, змешчаных у Апостальскай канстытуцыі Францішка Veritatis Gaudium, прысвечанай абнаўленню касцёльных навучальных устаноў.

На практыцы гэта будзе выражацца ў пашырэнні выкладчыцкага складу, а таксама стварэнні новых кафедраў, прызначаных для рэалізацыі двух адукацыйных напрамкаў: тэалагічна-душпастырскага і культурна-антрапалагічнага.

Першы напрамак будзе развівацца праз паглыбленне ведаў студэнтаў у тэалогіі, эклезіялогіі, евангельскай місіі, антрапалогіі чалавечай і тэалагічная любові, тэалагічнай этыкі жыцця, духоўнасці і перадачы веры ў свецкім асяроддзі. Другому будзе садзейнічаць вывучэнне права, сацыялогіі, перамен у эканамічнай, палітычнай, тэхналагічнай і іншых сферах жыцця сучаснага грамадства.

У выніку студэнты будуць атрымліваць дыпломы аднаго і другога напрамку, што дазволіць ім працаваць як у касцёльных, так і свецкіх установах. Акрамя таго, навучальны працэс будзе дапаўняцца спецкурсамі, у тым ліку дацэнтаў іншых вузаў, у першую чаргу Папскага латэранскага ўніверсітэту, з якім Інстытут звязаны асаблівым чынам звязаны.

Папскі тэалагічны інстытут навук аб сужэнстве і сям’і імя Яна Паўла ІІ быў заснаваны Апостальскім лістом у форме “motu proprio” пад назвай “Summa familiae cura”. У ім Францішак падкрэсліваў, што мэтай структуры будзе ажыццяўленне вынікаў Сіноду Біскупаў, якія праходзіў у 2014 і 2015 гг. і быў прысвечаны сям’і, а таксама рэалізацыя Апостальскай адгартацыі Amoris laetitia з 2016 г.

“Гэты сінадальны перыяд прывёў Касцёл да аднаўлення ўсведамлення Евангелля сям’і і новых душпастырскіх выклікаў, на якія хрысціянская супольнасць павінна даць адказ”, - нагадваў Папа ў сваім дакуменце. Ён дадаваў, што сёння “місійнае пераўтварэнне Касцёла” павінна адбывацца і на акадэмічным узроўні, а душпастырская перспектыва павінна ўлічваць “раны чалавецтва” і “канкрэтны касцёльны профіль сям’і”. З другога боку, трэба “самым дбайным і строгім чынам” прытрымлівацца “ісціны Аб’яўлення і мудрасці традыцыі веры”. Усё гэта павінна паспрыяць “лепшаму разуменню цяперашняга часу”. “Карысць сям’і мае вырашальнае значэнне для будучыні свету і Касцёла”, - падкрэсліваў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 ліпеня 2019, 08:59