Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак прызначыў новага кіраўніка Залы Друку

Францішак прызначыў новага кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Ім стаў 43-гадовы Матэа Бруні. Ён прыступіць да выканання новых абавязкаў з 22 ліпеня 2019 г.

Матэа Бруні нарадзіўся 23 лістапада 1976 г. у горадзе Уінчэстэр у паўднёва-заходняй частцы Вялікабрытаніі. Вучыўся на факультэце замежных моў і літаратуры ў Рымскім універсітэце “Ла Сапіенца”.

З 2009 г. працуе ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы, дзе першапачаткова займаўся пытаннямі, звязанымі з акрэдытацыяй журналістаў. З снежня 2013 г. – адказны за арганізацыю і суправаджэнне журналістаў падчас Апостальскіх падарожжаў Святога Айца. У 2016 г. заняў пасаду каардынатара Аддзела акрэдытацыі і працы са СМІ.

Матэа Бруні суправаджае Папу падчас Апостальскага падарожжа
Матэа Бруні суправаджае Папу падчас Апостальскага падарожжа

Матэа Бруні на працягу многіх гадоў прымае ўдзел у касцёльным жыцці, праектах гуманітарнага супрацоўніцтва і дапамогі пажылым людзям. Жанаты, выхоўвае дачку. Акрамя італьянскай мовы валодае англійскай, іспанскай і французскай.

Са студзеня 2019 г. пасаду кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы часова займаў Алесандра Джызоці. 18 ліпеня ён быў прызначаны віцэ-кіраўніком Рэдакцыйнай дырэкцыі ватыканскай Дыкастэрыі па камунікацыі. Другім віцэ-кіраўніком быў прызначаны Сэрджа Чэнтафанці. Абодва на працягу многіх гадоў працуюць на Ватыканскім радыё.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 ліпеня 2019, 12:52