Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прызначыў намесніка кіраўніка Залы Друку

Папа прызначыў віцэ-дырэктара Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Ім стала Крысціянэ Мурай, супрацоўніца бразільскай рэдакцыі Ватыканскага радыё і партала Vatican News.

57-гадовая Крысціянэ Мурай нарадзілася ў Рыа-дэ-Жанейра. Вучылася на факультэце маркетынгу і кіраўніцтва прадпрыемствам у Папскім каталіцкім універсітэце Рыа-дэ-Жанейра. У 1995 г. распачала працу на Ватыканскім радыё. З 2018 г. супрацоўнічае з Генеральным сакратарыятам Сінода Біскупаў у падрыхтоўцы да Спецыяльнай Асамблеі Сінода па Панамазонскім рэгіёне.

Пасады кіраўніка і намесніка кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы былі вакантнымі з 1 студзеня 2019 г., пасля таго як іх пакінулі адпаведна Грэг Бёрк і Палома Гарсія Овехера. У гэты перыяд часовым афіцыйным прадстаўніком Святога Пасаду быў Александра Джызоці. 18 ліпеня Папа прызначыў на пасаду кіраўніка Залы Друку 43-гадовага Матэа Бруні, дагэтуль каардынатара Аддзела акрэдытацыі і працы са СМІ ватыканскай камунікацыйнай структуры.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

25 ліпеня 2019, 12:11