Кардынал Пьетра Паралін Кардынал Пьетра Паралін 

Кардынал Паралін пра ратаванне мігрантаў: жыццё людзей – прыярытэт

Ратаванне чалавечага жыцця павінна быць прыярытэтам, падкрэсліў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, каментуючы сітуацыю вакол судна “Sea Watch 3”.

“Я думаю, што чалавечае жыццё павінна ратавацца ўсімі спосабамі. Гэта павінна быць пуцяводнай зоркай, якая нас вядзе, а ўсё астатняе – другаснае”, - заўважыў бліжэйшы супрацоўнік Папы ў размове з журналістамі.

Судна “Sea Watch 3” займалася ратаваннем мігрантаў ля берагоў Лівіі. Яго капітан, 31-гадовая Карола Ракетэ, насуперак волі італьянскіх уладаў зайшла ў порт Лампедузы, каб высадзіць 40 бежанцаў, што знаходзіліся больш чым два тыдні на борце яе карабля. Яна была арыштавана, а пазней дэпартавана за межы Італіі. Учынак выклікаў шырокую дыскусію ў еўрапейскім грамадстве.

8 ліпеня 2019 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра Францішак узначаліць Эўхарыстыю ў інтэнцыі мігрантаў. Яна будзе прымеркавана да шостай гадавіны яго візіту на італьянскі востраў Лампедуза. У літургіі прымуць удзел каля 250 мігрантаў і бежанцаў, супрацоўнікі ратавальных служб і грамадскіх арганізацый.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 ліпеня 2019, 14:45