Святы Пасад разумее, як складана дзяржавам кіраваць міграцыяй
Такім чынам сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер ахарактарызаваў міграцыйную праблему і магчымасці і выклікі, якія яна прыносіць.
Касцёл з дапамогай каталіцкіх арганізацый па ўсім свеце прыносіць канкрэтную непасрэдную дапамогу мігрантам і бежанцам. “Думаю, што пасланне Святога Пасаду ў гэты момант ясна паказвае, што мы разумеем, наколькі складана дзяржавам кіраваць міграцыяй. Таму мы павінны разам выйсці насустрач гэтай рэальнасці”, - сказаў арцыбіскуп Галахер. Ён патлумачыў, што на крызіс, які выклікала з’ява, трэба адказаць чалавечым і хрысціянскім чынам, шукаючы карысці для людзей, не шкодзячы ім. На міграцыю варта глядзець пазітыўна, канцэнтравацца не толькі на цёмным баку феномена, але і на магчымасцях.
Па словах аднаго з кіраўнікоў ватыканскай дыпламатыі, менавіта прыток людзей у Еўропу можа стаць адказам на розныя формы крызісу, якія ўплываюць на кантынент. Сярод іх ён назваў дэмаграфічную праблему, а таксама недахоп кадраў у розных галінах вытворчасці.