Пошук

Лагер мігрантаў. Ілюстрацыйнае фота Лагер мігрантаў. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад разумее, як складана дзяржавам кіраваць міграцыяй

Канфлікты ў многіх частках свету, экалагічныя праблемы, галеча не знікнуць за некалькі дзён, таму трэба цярпліва дзейнічаць у духу салідарнасці і братэрства на карысць тых, хто шукае лепшага месца на зямлі.

Такім чынам сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер ахарактарызаваў міграцыйную праблему і магчымасці і выклікі, якія яна прыносіць.

Касцёл з дапамогай каталіцкіх арганізацый па ўсім свеце прыносіць канкрэтную непасрэдную дапамогу мігрантам і бежанцам. “Думаю, што пасланне Святога Пасаду ў гэты момант ясна паказвае, што мы разумеем, наколькі складана дзяржавам кіраваць міграцыяй. Таму мы павінны разам выйсці насустрач гэтай рэальнасці”, - сказаў арцыбіскуп Галахер. Ён патлумачыў, што на крызіс, які выклікала з’ява, трэба адказаць чалавечым і хрысціянскім чынам, шукаючы карысці для людзей, не шкодзячы ім. На міграцыю варта глядзець пазітыўна, канцэнтравацца не толькі на цёмным баку феномена, але і на магчымасцях.

Па словах аднаго з кіраўнікоў ватыканскай дыпламатыі, менавіта прыток людзей у Еўропу можа стаць адказам на розныя формы крызісу, якія ўплываюць на кантынент. Сярод іх ён назваў дэмаграфічную праблему, а таксама недахоп кадраў у розных галінах вытворчасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 чэрвеня 2019, 15:11