Пошук

Кардынал Пьетра Паралін Кардынал Пьетра Паралін 

Дзяржсакратар запрасіў дыпламатаў на нефармальную вячэру

Дзяржсакратар падзякаваў дыпкорпусу, акрэдытаванаму пры Святым Пасадзе, за выдатнае супрацоўніцтва. Гэта адбылося падчас нефармальнай вячэры, ініцыяванай кіраўніком ватыканскай дыпламатыі.

Кардынал Паралін падзякаваў дыпламатам за “ўніверсальнае братэрства”, якое адчуваецца як у міжасобасных, так і ў інстытуцыйных адносінах. Ён прызнаўся, што гэта братэрства вельмі цэніць Папа, паколькі яно дапамагае працаваць кожны дзень “на карысць гармоніі, бяспекі і росквіту нашых народаў, нашых устаноў і нашых рэлігійных супольнасцей”. Іерарх заклікаў “не баяцца зрабіць дыпламатычны корпус жывым полымем братэрства, якое ахоплівае ўвесь свет”.

Кардынал Дзяржсакратар заўважыў, што адпачынак з’яўляецца добрым часам для “ўнутранай дыпламатыі”, калі дыпламат атрымлівае магчымасць зірнуць на сябе знутры з шчырасцю і спакоем, правесці аб’ектыўную ацэнку свайго жыцця і дзейнасці, можа паглядзець у будучыню з новай рашучасцю і жыць у поўнай меры дыпламатыяй, а не толькі ў дыпламатыі.

Кардынал Паралін выказаў падзяку Святога Пасаду ўсім прадстаўнікам краін за супрацоўніцтва і пажадаў добрага і карыснага летняга адпачынку.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 чэрвеня 2019, 13:34