Cerca

Vatican News
Кардынал Пьетра Паралін Кардынал Пьетра Паралін 

Дзяржсакратар: нунцыі павінны быць “вязнямі” закону любові

Нунцыі павінны быць “знітаванымі” з Евангеллем, адзначыў кардынал Пьетра Паралін падчас св. Імшы 12 чэрвеня 2019 г., якую цэлебраваў разам з папскімі пасланнікамі.

Больш за сто ватыканскіх дыпламатаў, якія нясуць служэнне ў розных краінах свету, сабраліся ў Ватыкане на чатырохдзённай нарадзе.

У гаміліі Дзяржсакратар Яго Святасці заўважыў, што Езус “вярнуў дынаміку і лёгкасць” Закону, вызваляючы яго ад “знешніх канструкцый” і дапамагаючы знайсці яго глыбокі сэнс, душу і логіку. Ён заклікаў дыпламатаў з увагай ставіцца да сваіх “адносін з Законам”.

“Мы павінны быць яго першымі абаронцамі і выканаўцамі: наша дзейнасць у якасці прадстаўнікоў Святога Пасаду павінна быць заўсёды ўзорнай, а нашы паводзіны – празрыстымі”, - сцвердзіў кіраўнік папскай дыпламатыі.

Кардынал Паралін заклікаў нунцыяў любіць Хрыста, Касцёл, людзей, да якіх яны скіраваны, асабліва бедных. Важна будаваць братэрскія і паважлівыя адносіны, служачы “евангельскай дыпламатыі”, захоўваць сціпласць, а таксама заставацца пастырамі і біскупамі, мацней і мацней злучанымі з Евангеллем і Новым Запаветам Езуса.

Усё гэта “зробіць з нас людзей моцнай веры, сапраўднай пакоры, гарачай любові да Пана і людзей, безумоўнай адданасці Касцёлу, Нявесце Хрыста”, - дадаў кардынал Дзяржсакратар.

“Памолімся, браты, каб наша служэнне ў якасці папскіх прадстаўнікоў, трымала нас “знітаванымі” з Евангеллем Езуса незваротным чынам, каб таксама і мы маглі стаць радаснымі і адважнымі “пасламі ў ланцугах”, вечнымі “вязнямі” закону любові”, - заклікаў кардынал Паралін Апостальскіх нунцыяў.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 чэрвеня 2019, 15:48