Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскія лёгкаатлеты на радзіме Рэфармацыі

Ватыканская лёгкаатлетычная каманда прыняла ўдзел у забегу “Wittenberger Nachtlauf”, які прайшоў у Вітэнбергу – нямецкім горадзе, з якога пачаў сваю пропаведзь Марцін Лютэр.

20 членаў каманды “Athletica Vaticana” прыбылі ў Саксонію-Анхальт па запрашэнні сваіх пратэстанскіх калег, якія ў мінулым годзе гасцілі ў Ватыкане з нагоды паўмарафону Рым-Остыя.

Забег адбыўся 11 мая 2019 г. Гэта быў першы ўдзел ватыканскіх атлетаў у спартыўных спаборніцтвах за межамі Італіі. У складзе каманды былі служачыя ватыканскіх устаноў, сярод якіх дзве асобы з абмежаванымі магчымасцямі: Сара Варгета, якая змагаецца з цяжкой нейрадэгенератыўнай хваробай, і Джанлука Палацы, прыкаваны да інваліднага вазка.

Удзел “Athletica Vaticana” у спаборніцтвах, якія праходзілі на радзіме Рэфармацыі, прадэманстраваў, што з дапамогай спорту магчыма будаваць масты паміж людзьмі розных канфесій.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 мая 2019, 13:54