Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новы старшыня Папскай рады пра прыярытэты міжрэлігійнага дыялогу

Цярпімасць паміж рэлігіямі павінна ў будучыні перарасці ў сапраўднае суіснаванне, - так лічыць новы старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

Біскуп Мігель Анхель Аюса Гішот, іспанскі камбаніянін, лічыць, што яшчэ адным выклікам з’яўляецца абарона жыцця ад тэрарызму, асабліва ў тых месцах, дзе вернікі проста хочуць праслаўляць Бога, а замест гэтага, іх жорстка забіваюць.

“Акрамя таго, рэлігіі павінны больш цесна супрацоўнічаць у мэтах забеспячэння міру ва ўсім свеце”, - звярнуў увагу іерарх. Ён адзначыў, што гэта галоўная інтэнцыя сумеснай дэкларацыі аб “чалавечым братэрстве”, абвешчанай у Абу-Дабі ў пачатку лютага папам Францішкам і Вялікім імамам Аль-Таебам. Трэба, каб змест заявы быў больш вядомы і рэалізаваўся на практыцы.

Новы старшыня нагадаў думку свайго папярэдніка, кардынала Жан-Луі Тарана, памерлага ў ліпені 2018 г., які казаў пра “шок невуцтва”, калі вернікі не ведаюць аб значэнні і змесце сваёй уласнай рэлігіі. Біскуп Аюса сказаў, што менавіта па гэтай прычыне Сусветная Рада Цэркваў і Святы Пасад на мінулым тыдні ў Жэневе агучылі сумесную заяву па рэлігійным выхаванні ў духу міру.

25 мая 2019 г. Святы Айцец прызначыў старшынёй Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу 67-гадовага біскупа Мігеля Анхеля Аюса Гішота, дагэтуль сакратар гэтай ватыканскай дыкастэрыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 мая 2019, 14:14