Пошук

Ілюстратыўнае фота Ілюстратыўнае фота 

Ватыканскія музеі праводзяць велікапосную выставу

З нагоды Вялікага посту ў Ватыканскіх музеях была адкрыта выстава “Выяўляць Святую Тройцу”, у рамках якой экспануецца адрэстаўраваная карціна галандскага мастака Франке ван дэр Стокта “Трон Ласкі”.

Шэдэўр, які звычайна захоўваецца ў Музеі дыяцэзіі Кальтаджыронэ, на Сіцыліі, знаходзіўся на рэстаўрацыі ў ватыканскіх майстэрнях. Ён быў створаны ў перыяд паміж 1485-1495 гг. і набыты заможнай сям’ёй Інтэрнальдзі, якая ў XVIII ст. перадала яго Касцёлу.

“Трон Ласкі” лічыцца адным з галоўных твораў Ван дэр Стокта. На ім прадстаўлены Бог Айцец, Які сядзіць на троне, трымаючы на руках Езуса, а паміж імі знаходзіцца Святы Дух у выглядзе голуба. Такі спосаб выяўлення Святой Тройцы быў распаўсюджаны ў паўночнаеўрапейскім мастацтве ў XV ст.

Выстава праходзіць у Ватыканскіх музеях з 22 сакавіка па 8 чэрвеня 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 красавіка 2019, 14:29