Фотаздымак чорнай дзіркі, зроблены “Event Horizon Telescope” Фотаздымак чорнай дзіркі, зроблены “Event Horizon Telescope” 

Ватыканскі астраном: ці можна знайсці Бога ў чорнай дзірцы?

Ці магчыма знайсці Бога ў чорнай дзірцы? Дзякуючы фотаздымку, зробленаму “Event Horizon Telescope”, чалавецтва атрымала першы непасрэдны доказ, што чорная дзірка, гэта не толькі тэарэтычнае паняцце.

Адкрыццё пракаментаваў кіраўнік Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі, амерыканскі езуіт, кс. Гай Консальманьё. Ён нагадаў словы св. Ігнацыя Лаёлы, які заклікаў “знаходзіць Бога ва ўсім”. Чорная дзірка, паводле яго, “таксама ўваходзіць у гэты спіс”.

Паводле навукоўцы, астранамічная з’ява можа быць “дасканалым прыкладам” таго, у што мы верым, але чаго не бачым і да чаго не можам дакрануцца. Ён падкрэсліў, што на фотаздымку, зробленым “Event Horizon Telescope”, знаходзіцца не сама чорная дзірка, а толькі цень ад яе. Аднак, “тое”, цень ад чаго атрымалася сфатаграфаваць, цалкам адпавядае тэорыі адноснасці Эйнштэйна – самаму лепшаму тлумачэнню функцыянавання сусвету на сённяшні дзень, заўважыў святар.

Кс. Консальманьё пажадаў, каб у будучыні былі зроблены шматлікія іншыя фотаздымкі, з дапамогай якіх можна будзе лепш зразумець космас, яго дынаміку, змены і таямніцы. Ён перакананы, што далейшыя назіранні дазволяць не толькі пацвярджаць існаванне чорных дзірак, але апісваць іх і рабіць важныя высновы.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 красавіка 2019, 11:37