Францішак цалуе ногі суданскім палітыкам Францішак цалуе ногі суданскім палітыкам   Калонка рэдактара

Пра жэст Францішка, адрасаваны суданскім палітыкам

Каб зразумець значэнне папскага жэсту, трэба памятаць, што сустрэча лідараў Паўднёвага Судана мела не палітычны, а духоўны характар. На гэта звярнуў увагу галоўны рэдактар ватыканскіх медыя.

Францішак сустрэўся з суданскімі палітыкамі ў канцы духоўных практыкаванняў, якія праходзілі ў Ватыкане. На заканчэнне прамовы, у спантанных словах Папа папрасіў сваіх гасцей працягваць шлях да міру. Для таго, каб паказаць, што гэта просьба зыходзіць з яго сэрца, ён падышоў да палітыкаў, упаў на калені і цалаваў ім ногі.

Як адзначыў Андрэя Тарніелі, гэты жэст спасылаецца на евангельскае абмыванне ног, якое ў Касцёле ўзгадваецца ў Вялікі Чацвер. У найноўшай гісторыі Касцёла, прэцэдэнтам, хоць з зусім іншым сэнсам, можа быць жэст Паўла VI, адрасаваны пасланніку праваслаўнага Патрыярха Дзімітрыя. У 1975 г. падчас сустрэчы з нагоды 10-й гадавіны ўзаемнай адмены экскамунік, Папа ўпаў да ног Мітрапаліта Мелітона. Гэты жэст, аднак, спасылаўся на прыніжэнне праваслаўных патрыярхаў на Фларэнтыйскім саборы ў 1439 г, калі іх хацелі прымусіць цалаваць ногі папы Яўгена IV.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 красавіка 2019, 12:30