Пошук

Vatican News
Камісія па абароне непаўналетніх у Папы. Ілюстрацыйнае фота Камісія па абароне непаўналетніх у Папы. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папская камісія па абароне непаўналетніх працавала ў Ватыкане

У Ватыкане 7 красавіка 2019 г. завяршылася асамблея Папскай камісіі па абароне непаўналетніх. На ёй былі прааналізаваны вынікі нядаўняга ватыканскага саміту па супрацьдзеянні злоўжыванням.

Зваротная сувязь пасля лютаўскай сустрэчы сведчыць аб разуменні важнай ролі абароны непаўналетніх у жыцці і місіі Касцёла, а таксама аб тым, што шмат яшчэ трэба рэалізаваць у гэтай сферы. Гаворка ідзе пра кампетэнтнае кансультаванне кіраўніцтва мясцовых Касцёлаў; супрацоўніцтва з міжнароднымі экспертамі адносна разумення сексуальных злачынстваў і іх наступстваў для прадухілення злоўжыванняў; стварэнне інструментаў аўдыту.

У спецыяльным паведамленні па выніках асамблеі гаворыцца, што ўжо запушчаны некалькі пілотных праектаў у Паўднёвай Афрыцы, Калумбіі, Індыі, Тонга і на Філіпінах па ацэнцы стану рэалізацыі абароны непаўналетніх у каталіцкіх школах. Таксама Папская камісія працягвае дыялог з дыкастэрыямі Рымскай курыі, кампетэнтнымі ў сферы супрацьдзеяння злоўжыванням.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 красавіка 2019, 12:40