З дня, калі была зачынена доўгая і незвычайная старонка гісторыі Касцёла і свету, сёння мінула 14 гадоў.
Бясспрэчны герой апошняй чвэрці XX стагоддзя, першы Папа паходжаннем з Усходняй Еўропы, быў абраны ў 1978 г., калі кантынент заставаўся падзеленым “жалезнай заслонай”. Яго пантыфікат, што пачаўся са слоў: “Не бойцеся! Адкрыйце, расчыніце насцеж дзверы Хрысту!”, доўжыўся 27 гадоў.
На пахаванні Пантыфіка вернікі заклікалі: “Santo Subito!”. Урачыстая кананізацыя Яна Паўла ІІ адбылася ў Рыме 27 красавіка 2014 г.