Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане пройдзе міжнародная “pro-life” канферэнцыя

У Ватыкане адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная абароне дзяцей, якім яшчэ да нараджэння былі дыягнаставаны сур’ёзныя праблемы са здароўем ці інваліднасць.

Міжнародны форум пад назвай “Yes to Life!” (Так – жыццю!) пройдзе 23-25 мая 2019 г. па ініцыятыве Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. На ім выступяць навукоўцы, урачы, эксперты, грамадскія дзеячы, душпастыры з Італіі, Іспаніі, ЗША, Украіны і Францыі.

Удзел у канферэнцыі могуць прыняць усе жадаючыя. У першую чаргу на яе запрашаюцца тыя, хто займаецца падтрымкай сем’яў дзяцей, якім у дародавы перыяд былі дыягнаставаны паталогіі.

Колькасць удзельнікаў сустрэчы абмежаваная. На сайце Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця (http://www.laityfamilylife.va/content/laityfamilylife/it/news/2019/curare-nella-fragilita.html) даступны праграма форума і модуль для рэгістрацыі. Заяўкі для ўдзелу можна дасылаць да канца сакавіка на электронны адрас: events@laityfamilylife.va

“Дародавая медыцына дае надзвычайныя магчымасці для падтрымкі жыцця, якое нараджаецца, але, адначасова, ставіць важныя пытанні пра тое, як канкрэтным чынам падтрымаць сужонкаў і сем’і, што перажываюць досвед нараджэння дзіцяці. Знаходзячыся перад выклікамі, звязанымі з прыняццем дзіцяці, якому да нараджэння была дыягнаставана паталогія (...), мы хочам прапанаваць час фармацыі, навуковай і душпастырскай інфармацыі, каб паспрыяць культуры, па-сапраўднаму адкрытай на прыняцце новага жыцця, пазначанага вялікімі пакутамі і інваліднасцю. У кожнай сітуацыі, жыццё з’яўляецца дарам і “нагодай узрастання ў любові, узаемадапамозе і еднасці”, - падкрэсліў кардынал Кэвін Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця ў запрашэнні на канфэрэнцыю.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 сакавіка 2019, 11:04