Барбара Ята, дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята, дырэктар Ватыканскіх музеяў 

Святы Пасад на сесіі Камісіі ААН па становішчы жанчын

Дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята стала прадстаўніком Апостальскай Сталіцы на 63-й сесіі Камісіі па становішчы жанчын, якая прайшла ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Святы Пасад упершыню накіраваў свайго дэлегата на гэту міжнародную асамблею.

12 сакавіка 2019 г. у рамках саміта прайшла канферэнцыя “Women in power” (Жанчыны ва ўладзе), у якой Барбара Ята брала ўдзел у трох круглых сталах разам з многімі палітычнымі лідэрамі з розных краін свету. Між іншых на ім выступілі: Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд, Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыкі бяспекі Фэдэрыка Магерыні.

У каментары для Vatican News дырэктар Ватыканскіх музеяў падзялілася, што лічыць за вялікі гонар прадастаўляць Апостальскую Сталіцу на такім высокім форуме і сведчыць пра вялікую павагу да жанчын, якая існуе ў ватыканскіх структурах.

“Я магу пацвердзіць гэта, паколькі з’яўляюся жанчынай, жонкай, маці, а таксама супрацоўніцай ватыканскай структуры, у якой заўсёды паважалася, цанілася за маю працу, а таксама мела належную ўвагу да таго, што з’яўляюся маці і жонкай. Грамадства змянілася і Святы Пасад адаптаваўся да часу праз шматлікія ініцыятывы на карысць жанчын”, - заўважыла Барбара Ята.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 сакавіка 2019, 11:15